ОБСУДИТЬ НА ФОРУМЕ

ЗЕРКАЛО ФОРУМА

 

Обсуждаем стихотворения Сергея Панизника и других поэтов.
Просто интересно узнать ваше мнение. Пишите все, что подсказывает сердце.
 

Еўдакія Лось:

ПЕСНЯ РАСІІ

"Ніякія словы не ў сіле
выказаць сэрца без меж...
Як мала бярэш ты, Расія,
як многа, Расія, даеш!..
Бяру адчуваннне прасторы,
натхняюся царствам зямлі,
іду за Расіяй, каторай
сваімі мы вечна былі!"


Сяргей Грахоўскі

РАСІЯ

Вясёлкі і ліўні касыя,
Сумёты і замеці зім,
І сонца, і песні Расіі -
Заўсёды у сэрцы маім.

Мне блізкія аж ад маленства
Узвышшы і шум баравы,
Высокія кручы Смаленска,
І гулкія плошчы Масквы,

І плёсы за Волгаю сіняй,
І сцежкі на роснай траве -
Расія, Расія, Расія
Заўсёды у сэрцы жыве.

На ўсходзе яна палымнее,
Світальныя песні пяе.
Як маці, яна разумее
І мову, і думы мае.

Вольга Іпатава

Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку,
У сэрца упляліся назаўжды.
Гучала калыханка – песня маткі –
Празрыстам звонам нёманскай вады,

Пявучым словам беларускіх вёсак...
А бацька – сын шырокае Акі –
Прынёс мне ў дар, як водгук сваіх вёснаў,
Расійскай мовы гучныя радкі.

Зліваюцца славянскія вытокі
У рэчышчы адным, як і спрадвек.
Аднолькава і ў Гродна, і ў Растове
Гучаць: хлеб, соль і чалавек...
 

Сяргей Панізнік


ПАД ЗОРКАЙ РАДАСЦІ

Зязюлі шчыра кукавалі, -
І Русь гусцела і расла...
І з трыадзінага крыла
Ў славянскія імчала далі.

Вякі сталелі і мужнелі,
Пакуль з прызамкавых муроў
Першабыцця злівалі кроў
Ў забойствы, пасваркі і цэлі...

На трох братоў – зямлі тры долі,
Тры долі каласістых слоў...
Былі мы разам, разам – зноў,
Як тры асілкі на раздоллі.

Дык будзь жа, Русь, вялікай тайнай
Супольных ніў, супольных дзей!
Паходзім з рускіх мы людзей –
У еднасці і дружбе даўняй!

 

ОБСУДИТЬ НА ФОРУМЕ

ЗЕРКАЛО ФОРУМА


 

Каталог форумов и досок объявленийeMoment Directory
Hosted by uCoz